У Гомелі спрытны лівень з маленькім градзікам, я ў мяне хутка скончыцца чарговы працоўны тыдзень... Прыйшоў каханы мужчына з дому, прачытаў сьвежапрыдуманы верш ціпа танк:
Цікаўны голуб на падваконьні. Котка, пасьнедаўшы мясам, не цікавіцца птушкай.
Наведала канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча, які прыязджаў да нас у Гомель 4 чэрвеня. Упершыню.... ён - у Гомель, я - на яго канцэрт :) Сусьвет станоўчых эмоцыяў! На канцэрце была разам з каханым Жоўтапузікам. Для мяне самы катарсыс адбыўся падчас калектыўных сьпеваў "Куралес"... сядзела- сьпявала разам з усімі, і тут яяяк паліліся мае слёзы градам па шчоках... я іх ціхенька выцірала-выцірала, я яны ўсё каціліся й каціліся... размазюкала тушы з памадамі па ўсяму твару... А потым яшчэ было калектыўнае фота ўсёй залі на сцэне, доўгі шлях да хаты разам з каханым і перыядычнае мацаньне сьвежанабытага дыску "Караоке" (з аўтографам) ў торбе...
Відэа з гомельскага канцэрту Вайцюшкевіча. Выклаў нейкі добры чалавек.
Tags:Гомель, гэх! М'юзык: Зм. Вайцюшкевіч - Не дазволь мне пайсьці
17 красавіка к нам едзе гурт "Стары Ольса"! Сольны канцэрт. Гомель ГЦК, 19-00, вул. Ірынінская, 16. Замова квіткоў: тэл. 3328541; 7300085; 1238984, а таксама ў касе ГЦК. Кошт квіткоў: 15 тыс. загадзя, 20 тыс. у дзень канцэрта. Інфа з афіцыйнага сайту Ольсаў: http://staryolsa.com/bel/index.shtml Я абавязкова пайду! Нават калі захварэю, то ўсёроўна папаўзу на брухе:)
27 сакавіка 2009 г. у канцэртнай зале "Мінск" вялікі канцэрт лягенды айчыннага року гурта "КРАМА" з удзелам М.Аруцюнава. Пачатак а 19-ай гадзіне. Кошт квіткоў: 19 000-45 000 бел.руб. Інфа ад liashkou_a і muha_elka. Я, любі друзі, нажаль, не магу паехаць... але вам катэгарычна рэкамендую!!!
сёньня цэлы працоўны дзень мужчынам, якія мяне салодзенька віншуюць "з наступаюшчым празьнічкам! жэнскім днём васьмовамарта!", аўтаматычна адказваю: пайшоў нах "і вас такжэ!" :)
А яшчэ к нам едзе гурт са сталіцы "Garadzkija". 19 сакавіка ў 19 нуль-нуль будуць граць на Ірынінскай разам з нашымі "Бан-Жвірбой". Хто ідзе?
Вырашыла зрабіць пазітыўны ненавіджу слова "пазітыўны" пост з фоткамі з хатняга фотаархіва. Гэтага рудога гомельскага коціка на дрэве чэсна скрала ў мужа фоткала не я, але магла б :) А гэта жучкі любяцца срачкамі :) ( Далей самае цікавае... )
Ня гледзячы на сьнег анабіёз (з-пад якога я пачала ўжо трошкі выходзіць), у гэтым месяцы я пасьпела: 1) 2 разы халатропна падыхаць - пазбавілася ад некаторага застарэлага псіхалягічнага сьмецьця, накапАла яшчэ больш новага, сьмярдзючага... 2) упершыню зьезьдзіць у Мазыр (на фотцы) - пабачыла іхні хвалёны горналыжныкурорт (фігня!) і музэй "Палеская веда" (супер!) 3) самастойна навучыцца рабіць традыцыйныя (народныя) тэкстыльныя лялькі-абярэгі - абманіторыла інцярнэт, наведала бібліятэку, набыла кнігу З.І.Зімінай "Текстільные обрядовые куклы" 4) атрымаць у падарунак на Дзень закаханых 0,5 чакалядкі і дыск "Ліцьвіны". 5) завесьці на падваконьні маленькі агародзік.